Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць наведнікаў Facebook за адзін дзень дасягнула мільярда


Як паведаміў стваральнік сайта Марк Цукербэрг, столькі зарэгістраваных карыстальнікаў зайшлі на свае старонкі 24 жніўня.

Цукербэрг адзначыў, што ў гэты дзень сацыяльную сетку наведаў кожны сёмы жыхар Зямлі. Facebook, такім чынам устанавіў, рэкорд па колькасьці ўнікальных наведнікаў за суткі.

«Я так ганаруся нашай супольнасьцю, якая дамаглася такога прагрэсу. Наша супольнасьць выступае за прадстаўленьне кожнаму чалавеку голасу, за спрыяньне ўзаемаразуменьню і ўключэньне кожнага ў магчымасьці нашага сучаснага сьвету», — напісаў Цукербэрг на сваёй старонцы ў Facebook.

Усяго ў Facebook зарэгістраваныя прыкладна паўтара мільярда акаўнтаў. Пры гэтым кожны зь іх выкарыстоўваецца хаця б раз на месяц.

XS
SM
MD
LG