Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 жніўня: Міжнародны дзень дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў


ФОТА ДНЯ: в.Касьцюкі. Любаньскі р-н. Менская вобласьць. Натальля Сарагавец
ФОТА ДНЯ: в.Касьцюкі. Любаньскі р-н. Менская вобласьць. Натальля Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша

Кіеў — на Майдане Незалежнасьці адбудзецца акцыя салідарнасьці зь беларусамі, арыштаванымі па «справе графітыстаў» — Максімам Пякарскім, Вадзімам Жаромскім, Вячаславам Касінеравым, і Яраславам Ульяненкам, а таксама грамадзянінам Расеі, прозьвішча якога невядомае. Акцыя пройдзе з 13 да 15 гадзінаў.


Туркмэністан — вайсковыя вучэньні на мяжы з Аўганістанам (па 29 жніўня).

Сёньня — Міжнародны дзень дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.

Гэты дзень у гісторыі

1289 — заснаваная інквізыцыя.

1535 — войскамі ВКЛ у часе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб.

1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у бітве пад Рагозьніцай.

1919 — польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.

1949 — выпрабаваньні першай савецкай атамнай бомбы на палігоне ў Сяміпалацінску (Казахстан).

1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска.

1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

1991 — зачынены Сяміпалацінскі ядзерны палігон у Казахстане.

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1632 — Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.

1756 — Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890 — Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927-1928).

1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

Міхаіл Саакашвілі, Джон Макейн, Міхаіл Касьянаў і Андрэй Саньнікаў на канфэрэнцыі ў Арызоне, 2013 год
Міхаіл Саакашвілі, Джон Макейн, Міхаіл Касьянаў і Андрэй Саньнікаў на канфэрэнцыі ў Арызоне, 2013 год

1936 — Джон Макейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.

У гэты дзень памерлі

1762 — Станiслаў Панятоўскi, дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1982 — Нахум Гольдман, грамадзкі дзеяч, заснавальнік і прэзыдэнт Сусьветнага габрэйскага кангрэсу.

2006 — Нагіб Махфуз, знакаміты эгіпэцкі пісьменьнік-раманіст, адзіны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, які пісаў на арабскай мове.

Цытата

Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары — КГБ.

Джон Макейн

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG