Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылі помнік Генадзю Бураўкіну ФОТА

У дзень нараджэньня славутага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна на ягонай магіле на Ўсходніх могілках сталіцы адкрылі помнік. Аўтар помніка – скульптар Алесь Шатэрнік. Помнік мае выгляд разгорнутай кнігі. На адной старонцы – барэльеф і надпіс «Генадзь Бураўкін, паэт», а на другой – радкі зь ягоных вершаў: «Ты, мой народ, мяне не папракнеш, я ўсё табе аддаў – жыцьцё і сілы…»

XS
SM
MD
LG