Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Кіеву Віталь Клічко ўзначаліў прэзыдэнцкую партыю


Мэр Кіеву Віталь Клічко абраны старшынём партыі «Блёк Пятра Парашэнкі «Салідарнасьць».

Кандыдатуру Клічко на пасаду кіраўніка аб’яднанай партыі прапанаваў лідэр «Салідарнасьці» Юры Луцэнка.

Раней сёньня УНІАН паведамляў, што на пазачарговым зьезьдзе «Салідарнасьці» ў шэрагі партыі было прынята 19 новых членаў, былых прадстаўнікоў партыі «УДАР», у тым ліку лідэр «Удару» Віталь Клічко.

У партыі Парашэнкі чакаюць далучэньня іншых палітычных сілаў, у тым ліку «Народнага фронту», для ўдзелу ў мясцовых выбарах. УДАР ды «Блёк Пятра Парашэнкі» вырашылі супольна ісьці на мясцовыя выбары, якія адбудуцца 25 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG