Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў: Культуры дэмакратыі і палітыкі ў нас ніколі не было


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што тым, хто абвінавачвае ўлады Казахстану ў аўтакратыі, трэба ўнікаць у «традыцыі азіяцкага грамадзтва».

Выступаючы на канфэрэнцыі ў Астане, прысьвечанай 20-годзьдзю Канстытуцыі Казахстану, прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў заявіў, што тыя, хто папракаюць улады Казахстану ў аўтакратыі, павінны «глыбей унікаць у сыстэму». Кажучы пра крытыку на адрас казахстанскіх уладаў, Назарбаеў сказаў, што заявы аб аўтакратычнасьці кіраўніцтва Казахстану недарэчныя на фоне «свабодных» і «ўсенародных» выбараў.

«Як можна казаць пра аўтакратыю, калі кожныя чатыры-пяць гадоў народ на ўсенародным галасаваньні абірае свайго прэзыдэнта, свой парлямэнт на свабодных, альтэрнатыўных выбарах? — сказаў Назарбаеў. — Калі ацэньваюць нашу жыцьцядзейнасьць, я б параіў нашым сябрам глыбей унікаць у сыстэму, гісторыю, культуру, традыцыі азіяцкага грамадзтва», — дадаў ён.

Назваўшы дэмакратыю агульным магістральных шляхам чалавецтва, Назарбаеў заявіў, што калі б Казахстан пайшоў іншымі палітычнымі схемамі, то «мы абсалютна дакладна пацярпелі б правал», дадаўшы, што сцэнар гэтага «правалу» быў бы «катастрафічны».


Назарбаеў заявіў, што казахстанскае грамадзтва — гэта «азіяцкае грамадзтва», якое адрозьніваецца ад заходніх традыцый. «У нас рэлігійныя, культурныя погляды іншыя. Таму нам трэба рухацца асьцярожна», - сказаў Назарбаеў. Ён заявіў, што культуры дэмакратыі і палітыкі на працягу апошніх трох стагодзьдзяў «тут ніколі не было».

За 26 гадоў кіраваньня першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў краіне прайшло шэсьць прэзыдэнцкіх выбараў. Місія назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ паставіла пад сумнеў бесстароннасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі сёлета ў красавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG