Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліна Талай выйграла бронзу на чэмпіянаце ў Пэкіне


Аліна Талай, легкаатлетка
Аліна Талай, легкаатлетка

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Пэкіне, беларуская спартоўка Аліна Талай выйграла бронзавы мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў з бар’ерамі.

На дыстанцыі 100 мэтраў з бар’ерамі сярод жанчын перамогу атрымала ямайская спартоўка Даніэле Ўільямс. Другое месца заняла немка Сіндзі Роледер.

Лідзіруе ў агульным заліку зборная Кеніі, якая выйграла шэсць залатых медалёў, тры срэбныя і два бронзавыя. Другое месца займае зборная ЗША (4-4-6), трэцяе — каманда Ямайкі (3-2-3).

Аліна Талай вядомая сваімі сымпатыямі да беларушчыны: яна чытае «Мову» Марціновіча, зьнялася ў кліпе белмоўнага гурта «Амарока», часам гаворыць на роднай мове і таксама нядаўна прынесла перамогі Беларусі на чэмпіянаце Эўропе па бегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG