Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч лічыць Бандарэнку палітвязьнем і патрабуе яго вызваленьня


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч заявіў, што ў беларускіх турмах яшчэ застаюцца палітвязьні: гэта праваабаронец Андрэй Бандарэнка і фігуранты «справы графіцістаў».

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

«Нават зараз ня ўсе палітвязьні вызвалены. Я ня ведаю, якія там суадносіны ў праваабарончых арганізацыях... Але чаму Андрэй Бандарэнка не зьяўляецца палітычным вязьнем? Ён выцягваў людзей з турмы, ён дапамагаў ім. Дарэчы, у яго добрая рэпутацыя па зонах, яго ведаюць, ён сапраўды дапамагаў людзям. А цяпер ён апынуўся ў такой сытуацыі, у якую яго загналі... Я ўпэўнены, што ён палітвязень, яго ня вызвалілі, і пра гэта трэба казаць», — заявіў экс-кандыдат у прэзыдэнты.

Ён дадаў, што ў рэжыму ўжо зьявіліся «новыя закладнікі», маючы на ўвазе фігурантаў «справы графіцістаў».

На «справу графіцістаў» таксама зьвярнуў увагу сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

Павал Севярынец

Павал Севярынец

«Трэба адзначыць, што вызвалілі адных палітвязьняў — і адразу ўзялі іншых. Хлопцаў трымаюць у турме за тое, што яны зрабілі прыгожы надпіс на сьцяне „Беларусь мае быць беларускай“, за тое, што яны намалявалі перакрэсьленую свастыку, перакрэсьлены серп і молат. Свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі — гэта калі там могуць удзельнічаць Зянон Пазьняк, Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч і калі там ня можа ўдзельнічаць Лукашэнка», — дадаў Севярынец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG