Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Польшчы пацьвердзілі інфармацыю пра «залаты цягнік»


Цягнік адшуквалі 70 гадоў і, праўдападобна, цяпер знайшлі ў адным з тунэляў блізу горада Валбжых.

Зьвесткі аб тым, што ў Польшчы знойдзены бронецягнік, у вагонах якога знаходзяцца каштоўныя мэталы, сёньня пацьверджаныя на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.

Прадстаўнік міністэрства культуры Польшчы Пётр Жухоўскі пацьвердзіў гэтую інфармацыю, назваўшы яе праўдападобнай, і адзначыў, што даўжыня цягніка, як мяркуецца, больш за сто мэтраў, і ў ведамства ёсьць у распараджэньні фотаздымкі з геарадару, якія паказваюць на існаваньне цягніка.

Ужо сама інфармацыя, што гаворка ідзе пра бронецягнік, азначае, што ён можа ўтрымліваць каштоўныя прадметы. Цягнік выехаў з Брэслаў (цяпер Вроцлаў) у траўні 1945 году і потым таямніча зьнік.

Аматары гістарычных загадак мяркуюць, што калі Чырвоная Армія брала ў аблогу Брэслаў-Вроцлаў, немцы вывезьлі золата з гораду. Спачатку яно павінна было прыбыць у Сьвебадзіцэ, а затым у Валбжых, але больш яго ніхто ня бачыў. Паводле адной зь вэрсіяў, якую прыводзіць Радыё Вроцлаў, цягнік мог спыніцца ў тунэлі недалёка ад цяперашняга населенага пункта Любехув.

Двое «паляўнічых за скарбамі», абвясьцілі днямі, што знайшлі цягнік з каштоўнымі прадметамі, які належаў нацыстам. Брытанская The Telegraph разьмясьціла відэаролік, у якім, у прыватнасьці, выказваецца здагадка, што сярод каштоўнасьцяў, якія знаходзяцца ў вагонах, могуць быць і выкрадзеныя нацыстамі элемэнты знакамітага «бурштынавага пакоя», зьніклага пасьля нацысцкай акупацыі зь Екацярынінскага палацу пад Санкт-Пецярбургам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG