Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя: у знойдзеным рэфрыжэратары з уцекачамі было 71 цела


Сотні тысяч уцекачоў, якія ратуюцца ад войнаў у такіх краінах, як Сірыя і Лібія, імкнуцца прабрацца ў Эўрапейскі зьвяз.

Аўстрыйскія паліцыянты паведамілі, што ў грузавіку, знойдзеным на трасе паміж Венай і Будапештам, знаходзілася семдзесят адно цела, у тым ліку чацьвярых дзяцей і васьмі жанчын. Паліцыя таксама паведаміла, што тры чалавекі былі арыштаваныя ў Вугоршчыне ў сувязі з гэтай справай.

Паліцыя знайшла грузавік-рэфрыжэратар 27 жніўня.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што трагедыя ўзрушыла эўрапейскіх лідэраў, якія абмяркоўваюць міграцыйны крызіс на саміце ў Вене. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні выказала надзею, што гэтае няшчасьце вымусіць дзяржавы-чальцы «прымаць рашэньні і несьці адказнасьць».

Міністар замежных спраў Сэрбіі Івіцы Дачыч заявіў, што варта ўскласьці адказнасьць на краіны ЭЗ, каб знайсьці найлепшы спосаб справіцца з прытокам бежанцаў.

Сотні тысяч уцекачоў, якія ратуюцца ад войнаў у такіх краінах, як Сірыя і Лібія, імкнуцца прабрацца ў Эўрапейскі зьвяз. Як чакаецца, сёлета Нямеччына прыме 800 тысяч уцекачоў. Вугоршчына ўзводзіць плот з калючага дроту на мяжы з Сэрбіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG