Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ня так даўно я адмовіўся ад алькаголю.

калі п’еш усе 360 дзён у год, выпадкова пакідаючы пару дзён цьвярозымі, губляеш пачуцьцё рэальнасьці, адчуваньне жыцьця, мозг здраджвае, інтэлект падае.

раней я мог чытаць раманы праз раз, і доўга марудзіў, выбіраючы аўтара.

а тут мой арганізм як падмянілі, ён усмоктвае інфармацыю з хуткасьцю сьвятла. я ўзяў «Уліса», якога пачынаў трыццаць разоў, і за тры вечары прачытаў, я разгарнуў апавяданьні По, ад якіх раней засынаў, і не загарнуў, пакуль не дачытаў.

сёньня я скончыў чытаць «Сагу пра Фарсайтаў», эпапэю, якая вісела на маіх плячах, пачатая ў шаснаццаць год.

а.і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG