Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск: у палітыцы Расеі дамінуе цынізм


Пятро Парашэнка і Дональд Туск 27 жніўня ў Брусэлі.
Пятро Парашэнка і Дональд Туск 27 жніўня ў Брусэлі.

Прысуд кінарэжысэру Алегу Сянцову сімбалічны у сэнсе цынізму, які дамінуе ў палітыцы Расеі. Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск, выступаючы на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пасьля сустрэчы ў Брусэлі.

Туск нагадаў, што два дні таму Алег Сянцоў быў прысуджаны да 20 гадоў зьняволеньня ў папраўча-працоўным лягеры ў Расеі. Сянцоў пратэставаў супраць анэксіі Крыму, дзе ён жыў з двума сваімі дзецьмі, адзначыў Туск.

Паводле словах Туска, Сянцоў і ягоны калега Аляксандар Кольчанка, а таксама ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка незаконна ўтрымліваюцца ў Расіі.

«Пакуль Алег Сянцоў і іншыя застаюцца ў турме, усе сумленныя і прыстойныя людзі не застануцца абыякавыя да іх лёсу», — заявіў Дональд Туск.

Старшыня Эўрарады вітаў Парашэнку ў Брусэлі ў дзень, які, як ён выказаўся, пачаўся з добрых навінаў для Украіны. Ён падтрымаў пагадненьне, якое было дасягнута паміж Украінай і яе крэдыторамі па рэструктурызацыі пазыкаў зь міжнароднымі крэдыторамі.

Акрамя таго, важным фактам стала тое, што Кантактная група па Ўкраіне дасягнула дамоўленасьці аб новым спыненьні агню з 1 верасьня.

«Абодва гэтыя факты зьяўляюцца нагодай для аптымізму», — сказаў Туск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG