Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі адкрыўся цэнтар НАТО


Грузінскія вайскоўцы на цырымонііі адкрыцьця.

Грузінскія вайскоўцы на цырымонііі адкрыцьця.

Генэральны сакратар НАТО Ёнс Столтэнбэрг адкрыў новы навучальны цэнтар у Грузіі. Мяркуецца, што яго навучэнцы падвысяць сваю кваліфікацыю да стандартаў НАТО, што будзе спрыяць уступленьню Грузіі ў Паўночна-Атлянтычны альянс.

Столтэнбэрг выступіў на адкрыцьці цэнтра на ваеннай базе недалёка ад Тбілісі і заявіў, што цэнтар павінен стымуляваць абароназдольнасьць Грузіі.

Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі заявіў, што навучальныя цэнтры не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны, але маюць на мэце падтрыманьне «рэгіянальнай бясьпекі, міру і стабільнасьці».

Расея, якая вяла вайну з Грузіяй у 2008 годзе і падтрымала два сэпаратысцкія рэгіёны, выступае супраць ўступленьня Грузіі ў НАТО і заяўляе, што сяброўства ў НАТО будзе пагражаць бясьпецы ў рэгіёне.

Грузія зьяўляецца другім па велічыні пасьля Злучаных Штатаў донарам войскаў, якія ўдзельнічаюць у місіі НАТО ў Аўганістане.

XS
SM
MD
LG