Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН назвалі дату выступу Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Александар Лукашэнка мае намер узяць удзел ў саміце па глябальным разьвіцьці пасьля 2015 года, які адбудзецца 25 — 27 верасьня ў Нью-Ёрку ў межах Генэральнай асамблеі ААН.

Пра запрашэньне на саміт Лукашэнка распавёў 4 жніўня ў інтэрв’ю тром недзяржаўным СМІ: «Давядзецца ехаць, будзе няправільна, калі кіраўніка дзяржавы там ня будзе», — заявіў тады Лукашэнка.

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый назвалі дакладную дату выступленьня Аляксандра Лукашэнка.

У папярэднім сьпісе выступоўцаў пазначана, што 27 верасьня ў ліку іншых выступіць і беларускі кіраўнік, прычым 15-м па ліку.

Акрамя Лукашэнкі ў гэты дзень на трыбуну ААН уздымуцца прэзыдэнты Таджыкістана, Казахстана, Расеі і Ўкраіны.

Гэта будзе ўжо чацьверты ўдзел беларускага кіраўніка ў абмеркаваньні актуальных усясьветных праблем на ўзроўні вялкай колькасьці першых асобаў дзяржаваў і ўрадаў. Упершыню Лукашэнка трапіў на падобны форум увосень 1995 года, калі адзначалася 50-годзьдзе ААН. Другі раз Лукашэнка паляцеў на Саміт тысячагодзьдзя ў верасьні 2000 года, і знаходзіўся ў Нью- Ёрку толькі адзін дзень з трох заплянаваных. У 2005 годзе ён быў на саміце з нагоды 60-годзьдзя ААН. Пасьля таго, як у 2006 годзе ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні кіраўніка Беларусі і шэрагу высакапастаўленых чыноўнікаў, Лукашэнку на падобныя саміты не запрашалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG