Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 жніўня: У дзень народзінаў адкрыюць помнік Генадзю Бураўкіну


Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — у офісе прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (вул, Кульман, 4) пройдзе прэсавая канфэрэнцыя з удзелам Міколы Статкевіча, Уладзімера Някляева, Анатоля Лябедзькі, Паўла Севярынца. Пачатак аб 11-ай гадзіне.

Менск — на Усходніх могілках а 17-ай гадзіне адбудзецца адкрыцьцё надмагільнага помніка Генадзю Бураўкіну. Скульптар — Алесь Шатэрнік.

Гэты дзень у гісторыі:

1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны.

1919 — У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту.

1990 — Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй.

1994 — у Беларусі ўпершыню адбылося сьвяткаваньне Дня беларускай пісьменнасьці і друку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік.

1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік.

1874 — Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, палітык, рэдактар «Нашай Нівы» ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛагу.

1890 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзеяч, навуковец, пэдагог, пісьменьнік, драматург і публіцыст.

1915 — Чэслаў Найдзюк, дзеяч беларускай эміграцыі ў Каліфорніі.

1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар. Гвалтоўна зьнік у 2000 годзе.

У гэты дзень памерлі:

430 — сьвяты Аўгусьцін Аўрэлій, прапаведнік хрысьціянства

1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай

1744 — Васіль Вашчыла, кіраўнік узброенага сялянскага паўстаньня ў Крычаўскім старостве ў 40-х гадах XVIII стагодзьдзя.

1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг

1979 — Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны на Буйніцкім полі каля Магілёва.

Цытата:

Народ мой,
дзякуй,
што нідзе
Мяне балюча не ўпікнулі
За твой далёкі век мінулы,
За сёньняшні твой сіні дзень.
I аднаго хачу ў жыцьці,
Каб ты не паглядзеў з дакорам,
Каб за мяне ніколі сорам
Табе душу не засмуціў.

Генадзь Бураўкін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG