Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ згуляе ў Лізе чэмпіёнаў з «Барсай», «Ромай» і «Баерам»


Гульня «БАТЭ» — «Шахтар» зь мінулагодняга турніру Лігі Чэмпіёнаў

Гульня «БАТЭ» — «Шахтар» зь мінулагодняга турніру Лігі Чэмпіёнаў

Сёньня ў Манака адбылося лёсаваньне сярод удзельнікаў групавой стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Супернікамі барысаўскага БАТЭ ў групе будуць «Барсэлёна» з Гішпаніі, італьянская «Рома» з Рыму і «Баер» зь нямецкага Левэркузэну.

БАТЭ пяты раз выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

26 жніўня ў Бялградзе ў матчы ў адказ плэй-оф кваліфікацыі гэтага турніру беларуская каманда прайграла «Партызану» зь лікам 1:2 (Стасевіч, 25 — Жаўнерчык, 74, у свае вароты, Шапоніч, 90 + 3). Першая сустрэча супернікаў 18 жніўня ў Барысаве завяршылася перамогай БАТЭ — 1:0. Каманда Аляксандра Ярмаковіча пераадолела апошняе адборачнае кола дзякуючы голу на чужым полі.

БАТЭ гуляў у асноўным раўндзе Лігі чэмпіёнаў у 2008, 2011, 2012 і 2014 гадах. У цяперашняй кваліфікацыі беларускі клюб выйграў у ірляндзкага «Дандалка» (2:1 дома, 0:0 у гасьцях), вугорскага «Відэатона» (1:1 у гасьцях, 1:0 дома) і «Партызана».

XS
SM
MD
LG