Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Юрыя Амбразевіча пастаянным прадстаўніком Беларусі пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве (Швайцарская Канфэдэрацыя), паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Раней Юры Амбразевіч працаваў начальнікам галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі МЗС Беларусі, адказным сакратаром Нацыянальнай камісіі ў Рэспубліцы Беларусь у справах ЮНЭСКО.

Таксама кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэньне Дзьмітрыя Калечыца намесьнікам старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Раней спадар Калечыц займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўленьня манэтарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанку.

Ігар Поршнеў прызначаны генэральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“». Да гэтага ён працаваў генэральным дырэктарам кінакампаніі «UFC».

XS
SM
MD
LG