Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі ў грузавіку знойдзеныя целы 50 ўцекачоў з Сірыі


Судмедэкспэрты на месцы, дзе былі знойдзеныя целы ўцекачоў у Аўстрыі. Фота - Ліндсі Хэлсум
Судмедэкспэрты на месцы, дзе былі знойдзеныя целы ўцекачоў у Аўстрыі. Фота - Ліндсі Хэлсум

У грузавіку на ўсходзе Аўстрыі знойдзеныя целы 50 ўцекачоў з Сірыі
Паводле папярэдніх дадзеных, уцекачы ехалі з Сэрбіі і задыхнуліся ў кузаве фургона

У грузавіку на ўсходзе Аўстрыі на аўтастрадзе A4 паміж Парндорфам і Нойзідлем ў чацьвер былі знойдзеныя целы 50 уцекачоў , паведамляе аўстрыйская газэта Krone.

Паводле папярэдніх дадзеных, уцекачы былі з Сірыі і задыхнуліся ў кузаве фургона. Аўтамабіль быў знойдзены раніцай у чацьвер на ўзбочыне шашы прадстаўніком муніцыпальнай службы, які касіў траву. Прадстаўнікі МУС заўважылі, што, праўдападобна, целы ўжо пачалі раскладацца: з задняй часткі фургону капае вадкасьць. Кіроўца грузавіка ўцёк, паліцыя спрабуе яго адшукаць.

Улады пакуль не паведамляюць ні імя кіроўцы, ні назвы кампаніі, якой належаў грузавік, ні месца, адкуль ён ехаў.

Аднак журналістка Ліндсі Хілсум напісала ў Twitter, што паводле яе зьвесткак, уцекачы ехалі з Сэрбіі.

Хілсум праяжджала па дарозе, на якой былі знойдзеныя ўцекачы і сфатаграфавала аўтамабіль, у якім знаходзіліся целы: «Жудасны пах сьмерці адчуваўся паўсюль», — напісала яна.

Грузавік, у якім знойдзеныя целы, аформлены славацкай рэклямай, і, верагодна, належыць славацкай кампаніі.

Міністар юстыцыі Аўстрыі Вольфганг Брандштэтар сказаў, што ён «у шоку, глыбока засмучаны і раззлаваны». Ён адзначыў, што «арганізаваная кантрабанда людзей» зьяўляецца «забойчай формай жорсткага злачынства», і што Аўстрыя павінна разам з іншымі краінамі Эўропы супрацьстаяць гэтаму незаконнаму бізнэсу.

Часьцей за ўсё ў Эўропу спрабуюць патрапіць мігранты з Афрыкі, Азіі і з Блізкага Ўсходу. Вельмі шмат людзей спрабуюць бегчы з Сірыі і з іншых тэрыторый, дзе йдзе вайна з «ісламскай дзяржавай».

Беженцы из Сирии штурмуют венгерскую границу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00
Наўпроставы лінк

Па сушы яны спрабуюць патрапіць у ЭЗ празь мяжу Македоніі, дзе кантроль на межах не такі моцны, па моры — праз Грэцыю, Мальту і Італію. За апошнія два месяцы толькі на тэрыторыю Македоніі праніклі 44 тыс. чалавек. А ўсяго, паводле ААН, больш за 200 тыс мігрантаў за паўгода дасягнулі Эўропы празь Міжземнае мора

Беженцы пересекают границу в македонской Гевгелии
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00
Наўпроставы лінк

Улады Веугоршчыны, якая таксама зьяўляецца перавалачным пунктам для многіх мігрантаў, будуюць 175-кілямэтровую сьцяну на мяжы з Сэрбіяй.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG