Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Менску-3 ня будзе


Пётар Парашэнка з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам
Пётар Парашэнка з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня адзначыў неабходнасьць выкананьня менскіх дамоваў з боку Расеі і неадкладнага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.

«Менску-3 ня можа быць. Трэба выконваць дзейныя пагадненьні», —сказаў Парашэнка ў Брусэлі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам.

Адносна ўчорашняга пагадненьня ў Менску, дзе перамоўнікі выказалі намер забясьпечыць трывалае спыненьне агню на Данбасе ад 1верасьня, Парашэнка заявіў, што не разумее, чаму спыненьня агню трэба чакаць цэлы тыдзень.


«Я, як прэзыдэнт Украіны, зацікаўлены ў неадкладным спыненьні агню. Таму што невядома, колькі жыцьцяў нам будзе каштаваць чаканьне да 1верасьня. Якая прычына таго, што нам трэба чакаць спыненьня агню тыдзень? Наўпроставым абавязаньнем для расейскага боку зьяўляецца спыненьне агню ад 15 лютага. Украінскі бок прытрымліваецца гэтых дамоваў. Калі ўзяць графік парушэньняў, складзены маніторынгавай місіяй АБСЭ адносна таго, хто пачынае страляць, хто зьяўляецца парушальнікам, то ён паказвае, што гэта робіць расейскі бок», — сказаў Парашэнка.


На сустрэчы трохбаковай кантактнай групы, якая адбылася 26 жніўня ў Менску, перамоўнікі выказалі намер забясьпечыць трывалае спыненьне агню на Данбасе ад 1 верасьня.

Бакі канфлікту на Данбасе пастаянна абвінавачваюць адзін аднаго ў невыкананьні ўжо дзейных менскіх дамоваў, якія, у прыватнасьці, прадугледжваюць забарону выкарыстаньня і адвод ад лініі кантакту зброі калібрам большым за 100 мілімэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG