Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя крэдыторы сьпісалі Кіеву частку даўгоў


Міністар фінансаў Украіны Натальля Ярэська заявіла, што Кіеў дасягнуў рэструктурызацыі запазычанасьці і пагадненьня зь міжнароднымі крэдыторамі, у адпаведнасьці зь якім частка доўгу ў 18 мільярдаў даляраў будзе сьпісаная, а астатняя будзе прадоўжаная да 2019 году.

Ярэська заявіла, што пагадненьне ўключае 20-працэнтнае сьпісаньне асноўнай часткі доўгу і адпавядае ўсім заданьням, пастаўленым у праграме падтрымкі Міжнароднага валютнага фонду.

"Усе паказалі сябе добра пры выпрацоўцы гэтага пагадненьня. Гэта ня выйгрыш для аднаго боку, гэта бяспройгрышная сытуацыя для ўсіх. Мы ўвесь час рухаемся наперад, не падстаўляючы пад рызыку кошт аблігацый",— сказала яна ў камэнтары, зробленым 26 жніўня.

Выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі ў падтрымку Ўкраіны, якая адбылася ў Кіеве вясною, Натальля Ярэська казала, што Ўкраіна мае патрэбу ў 40 мільярдах даляраў да 2018 году, уключаючы 17 з паловай мільярдаў даляраў дапамогі ад МВФ і ЗША.

XS
SM
MD
LG