Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Cтрымліваць курс і цэны ня будзем


Чэргі каля абменьнікаў у Менску
Чэргі каля абменьнікаў у Менску

У іншым выпадку — 30%-ная дэвальвацыя, як у канцы 2014 году, лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

У Беларусі ня будуць штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты і трымаць цэны на адным узроўні. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка перад працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне», пра што паведамляе БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Мы ня будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты ў адносінах да іншых валют. І мы гэтага ня робім. Калі мы пачнём яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы нечаму (ня тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава прыйдзецца на 30% дэвальваваць валюту. Мы прытрымліваемся плаваючага курсу, каб прайсьці гэтыя цяжкія часы. Я вам клянуся, што мы нічога ня робім, каб стрымліваць альбо ўзмацняць ці аслабляць нацыянальную валюту. Будзе больш валюты — будзе ніжэйшы курс, будзе высокі попыт, валюты ня будзе — вы ведаеце, што будзе», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым ён зьвярнуў увагу, што ў цяперашняй сытуацыі нельга стрымліваць цэны.

«Мы назіраем за цэнамі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі пачнём стрымліваць, сыдуць тавары з рынку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG