Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 29 тысяч вылучэнцаў «Белай Русі» ўвайшлі ў склад участковых камісіяў, якія будуць лічыць бюлетэні на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

Пра гэта сёньня паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Усяго ў склад участковых выбарчых камісіяў увайшло каля 70 тысяч чалавек. Больш за 29 тысяч зь іх — гэта прадстаўнікі «Белай Русі».

Што тычыцца грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў апазыцыйнай накіраванасьці — то ад іх у склад камісіяў уключылі толькі 32 чалавекі. Паводле Лідзіі Ярмошынай, ад партыі «Справядлівы сьвет» — 21, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» — 3, БНФ — 2, АГП — 4, БНФ «Адраджэньне» — 1. Усяго апазыцыя вылучала 516 чалавек.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, ці мае юрыдычнае права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Мікалай Статкевіч, Лідзія Ярмошына сказала, што ён можа ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі альбо як давераная асоба кагосьці з афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў, альбо як назіральнік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG