Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радон. Сяджу на высокіх прыступках дзіцячае горкі. Пішу. З шумлівае купкі малечы вылучаецца дзяўчынка. Падыходзіць. Заглядвае ў мае вочы сваімі сьветла-блакітнымі вачанятамі. Міла схіліўшы галоўку набок, пытае:

Што вы робіце?

А што робіш ты?

Я гуляю.

І я таксама. Толькі ты іграеш ролю ў сваіх гульнях, а я — у жыцьці.

А чаму ваша роля такая самотная?

Ня ведаю, што адказаць. Не таму, што ня ведаю. А таму, што маю дзясяткі варыянтаў адказаў. Але ні адзін тут ня можа пасаваць, каб задаволіць наіўную шчырасьць і глыбіню пытаньня. Дзіўлюся: між дзяцей ёсьць такія дзяўчынкі...

Пэўна, і яна некалі будзе іграць самотную ролю.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG