Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беражкоў прызнаўся ў крадзяжы мільярда рублёў і хоча прасіць Лукашэнку аб памілаваньні


Уладзімер Беражкоў

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь правёў брыфінг для прэсы, прысьвечаны затрыманьню былых кіраўнікоў менскага «Дынама».

Былы выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Уладзімір Беражкоў гатовы пакрыць прычыненую шкоду і мае намер прасіць Аляксандра Лукашэнку аб памілаваньні. Пра гэта паведаміў сёньня на брыфінгу начальнік галоўнага сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі Алег Шандаровіч, якога цытуе БелаПАН.

Напярэдадні Беражкову прад’явілі канчатковае абвінавачаньне.

У прыватнасьці, паведамляецца, што Беражкоў прызначыў супрацоўнікам свайго знаёмага, на рахунак якога было налічана 1 млрд 90 млн рублёў. А грошы здымаў з карткі сам Беражкоў.

Такім чынам былі арганізаваныя кансалтынгавыя дасьледаваньні, за якія на рахунак фірмы «Маркетынг „Дынама“» былі пераведзеныя вялікія сумы грошай.

Сьледчы камітэт паведамляе, што Беражкоў прызнаўся і заявіў пра гатоўнасьць пакрыць усю суму. 133 мільёны ён ужо вярнуў. На рахунку Беражкова знойдзена 1 млрд 800 млн рублёў, зь якіх ён гатовы пакрыць шкоду. Беражкоў гатовы зьвярнуцца да Лукашэнкі аб памілаваньні, паведамляе Sport.tut.by.

Уладзімер Беражкоў — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар газэты «Прессбол», пазьней быў прызначаны выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара, генэральным мэнэджэрам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG