Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама лічыць, што Расеі варта браць прыклад з Украіны


Канцлер ФРГ Ангела Мэркель і прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Канцлер ФРГ Ангела Мэркель і прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расею кіравацца прыкладам Украіны і выканаць свае абавязацельствы ў рамках пагадненьня аб спыненьні агню, закліканага аднавіць мір на Данбасе.

Як паведаміў Белы дом, Абама ў сераду правёў тэлефонную размову з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель, падчас якой два лідэры абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне.

У прыватнасьці, яны закранулі «нядаўні рост гвалту ва Ўсходняй Украіне, выкліканы ўзмацненьнем нападаў аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў уздоўж лініі судакрананьня», — паведамілі ў Белым доме.

«Прэзыдэнт Абама адзначыў прагрэс Украіны па выкананьні сваіх абавязацельстваў у адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, і зноў заявіў, што Расея павінна зрабіць тое ж самае», — адзначылі ў Белым доме.

Дыялёг двух лідэраў адбыўся на фоне дамоўленасьці Ўкраіны і прарасейскіх сэпаратыстаў аб спыненьні агню, пачынаючы зь 1 верасьня — пачатку новага навучальнага году.

Пагадненьне было дасягнутае на нарадзе трохбаковай кантактнай групы, якая спрабуе ўрэгуляваць канфлікт, што забраў жыцьці больш за 6400 чалавек. У групу ўваходзяць прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, АБСЭ і прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

У лютым Кіеў і сэпаратысты дамовіліся аб спыненьні агню паміж сваімі сіламі, але асобныя сутыкненьні працягваліся.

У размове з Мэркель прэзыдэнт Абама таксама высока ацаніў лідэрскую ролю канцлера Нямеччыны ў працы па вырашэньні крызісу зь мігрантамі ў Эўропе і, у прыватнасьці, яе рашэньне зьняць нагрузку на памежныя краіны ЭЗ, даўшы прытулак сірыйскім уцекачам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG