Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў


Архіўнае фота, матч "БАТЭ" - "Шахтар", 2014 год

Архіўнае фота, матч "БАТЭ" - "Шахтар", 2014 год

Гэта ўжо пятае падобнае дасягненьне ў гісторыі клюбу.

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ пяты раз пасьля ўчорашняй гульні ў Бялградзе выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

26 жніўня ў Бялградзе ў матчы ў адказ плэй-оф кваліфікацыі гэтага турніру беларуская каманда прайграла «Партызану» зь лікам 1: 2 (Стасевіч, 25 — Жаўнерчык, 74, у свае вароты, Шапоніч, 90 + 3). Першая сустрэча супернікаў 18 жніўня ў Барысаве завяршылася перамогай БАТЭ — 1: 0. Каманда Аляксандра Ярмаковіча пераадолела апошняе адборачнае кола дзякуючы голу на чужым полі.

БАТЭ гуляў у асноўным раўндзе Лігі чэмпіёнаў у 2008, 2011, 2012 і 2014 гадах. У цяперашняй кваліфікацыі беларускі клюб выйграў у ірляндзкага «Дандолка» (2: 1 дома, 0: 0 у гасьцях), вугорскага «Відэатона» (1: 1 у гасьцях, 1: 0 дома) і «Партызана».

Лёсаваньне групавога раўнду спаборніцтваў пройдзе 27 жніўня.

XS
SM
MD
LG