Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спрабуе прыцягнуць Расею да Эўрапейскага суду


Украіна накіравала ў Эўрапейскі суд па правах чалавека пазоў да Расеі ў зьвязку з вынесеным напярэдадні ў Растове-на-Доне прысудам украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову і крымскаму актывісту Аляксандру Кольчанку.

Украіна накіравала ў Эўрапейскі суд па правах чалавека пазоў да Расеі ў зьвязку з вынесеным напярэдадні ў Растове-на-Доне прысудам украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову і крымскаму актывісту Аляксандру Кольчанку. Пра гэта паведаміў міністар юстыцыі Ўкраіны Павал Пятрэнка. Паводле яго словаў, Кіеў зьвяртае ўвагу на масавыя парушэньні правоў украінцаў, затрыманых у Расеі.

Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Алегу Сянцову 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, а Аляксандру Кольчанку — 10 гадоў. Абодва абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў і стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі ў Крыме. Падазраваныя віны не прызналі. Сянцоў, выступаючы з апошнім словам, заявіў, што «суд акупантаў ня можа быць справядлівы паводле вызначэньня». Amnesty International і расейскі праваабарончы цэнтр «Мэмарыял» ужо прызналі асуджаных украінцаў палітвязьнямі.

Пазоў супраць Расеі, які Ўкраіна накіравала ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, — ужо чацьвёрты па ліку. Раней Кіеў прасіў Страсбурскі суд прыцягнуць Маскву да адказнасьці за анэксію Крыма, падтрымку сэпаратыстаў на Данбасе, парушэньне правоў лідэра крымска-татарскага народа Мустафы Джамілёва і яго сына. Яшчэ адзін пазоў тычыўся меркаванага выкраданьня трох групаў украінскіх дзяцей-сірот, вывезеных у Расею з тэрыторыі ўсходняй Украіны ў пэрыяд з чэрвеня па жнівень гэтага году.

XS
SM
MD
LG