Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: журналістаў мог расстраляць былы супрацоўнік тэлекампаніі


Губэрнатар амэрыканскага штату Вірджынія Тэры Маколіф заявіў, што ў нападзе на супрацоўнікаў тэлеканалу WDBJ7 падазраецца былы работнік кампаніі Вэстэр Лі Фланаган.

Паводле дадзеных амэрыканскіх СМІ, ён стрэліў у сябе пасьля таго, як уцёк зь месца здарэньня і апублікаваў у сацыяльных сетках відэа забойства. Паведамляецца, што меркаваны забойца знаходзіцца ў цяжкім стане.

24-гадовая рэпартэрка Элісан Паркер і 27-гадовы апэратар Адам Уорд былі застрэленыя ў сераду раніцай падчас наўпроставага эфіру.
Нападнік адкрыў страляніну, калі журналістка брала інтэрвію ў кліентаў гандлёвага цэнтру Bridgewater Plaza ў горадзе Манэта.
Жанчына, зь якой гутарыла Элісан Паркер, не пацярпела

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG