Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску скончыліся кансультацыі кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР


Трохбаковая кантактная група па Ўкраіне завяршыла кансультацыі з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР, паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі.

«Завяршыліся кансультацыі Трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей», — гаворыцца ў паведамленьні ў афіцыйным твітэр-акаўнце беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Падгрупа па бясьпецы працягвае працу.

А яшчэ да пачатку паседжаньня кантактнай групы міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся з былым прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам і дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Русланам Дземчанкам. «Бакі абмеркавалі актуальны стан справаў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальнае і глябальнае міжнароднае становішча. Адбыўся прадметны абмен меркаваньнямі аб хадзе перамоваў і шляхах хутчэйшага ўрэгуляваньня канфлікту на аснове менскіх дамоўленасьцяў», — паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

XS
SM
MD
LG