Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей разьвітаўся з Майрай Морай


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

26 жніўня міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей правёў разьвітальную сустрэчу з кіраўніцай прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Майрай Морай у сувязі з завяршэньнем яе дыпляматычнай місіі. Бакі абмеркавалі пытаньні разьвіцьця адносінаў Беларусі і Эўразьвязу, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Уладзімер Макей адзначыў асабісты ўнёсак Майры Моры ў разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ, у тым ліку яе намаганьні па садзейнічаньні рэалізацыі шэрагу значных праектаў тэхнічнай дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG