Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд «амніставаў» тры беларускія мясакамбінаты


Ад 26 жніўня Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі сьвініны і прадукцыі сьвінагадоўлі ў Расею з трох беларускіх прадпрыемстваў: Магілёўскага мясакамбінату, Бабруйскага мясакамбінату і ААТ «Белавескі». Раней яны трапілі ў «чорны сьпіс» у сувязі з афрыканскай чумой сьвіней.

Паведамляецца, што рашэньне прынятае па выніках інспэкцыі беларускіх прадпрыемстваў спэцыялістамі Рассельгаснагляду. Пры гэтым экспэрты ведамства зьвярнулі ўвагу беларускага боку на неабходнасьць «няўхільнага выкананьня дамоўленасьцяў у частцы выкарыстаньня інфармацыйных сыстэмаў».

Летась Рассельгаснагляд ужо забараняў пастаўку прадуктаў больш як з двух дзясяткаў прадпрыемстваў Беларусі, заявіўшы, што знайшоў у ёй геном вірусу афрыканскай чумы сьвіней, а таксама мікробнае забруджваньне і антыбіётыкі.

Увесну 2015 году аграрныя ведамствы дзьвюх дзяржаваў заявілі пра магчымасьць поўнага зьняцьця забаронаў на пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею, а расейскай — у Беларусь, дзеля чаго дамовіліся правесьці ўзаемны аўдыт прадпрыемстваў.

XS
SM
MD
LG