Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад для народа: альтэрнатыўны праект закону аб культуры для Беларусі


25 жніўня, у дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, у сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшло мерапрыемства, прысьвечанае адной з самых вострых беларускіх праблемаў — тэме культуры. Вядомыя дзеячы культуры сабраліся за круглым сталом, каб абмеркаваць неабходныя зьмены ў заканадаўстве.

Чаму нельга прымаць Кодэкс аб культуры і які закон патрэбны Беларусі? Чаму пытаньні хрысьціянскіх каштоўнасьцяў павінны быць абавязкова інтэграваныя ў будучы Закон аб культуры? Ці дастаткова будзе 2,5% бюджэту Беларусі для фінансаваньня культуры? Якія рэформы ў сфэры культуры неабходныя ў першую чаргу? На гэтыя і іншыя пытаньні ў сваёй прэзэнтацыі новага Закону аб культуры адказаў яго распрацоўнік — гісторык, старшыня ТБМ, аўтар першага ў СССР Закону аб культуры Алег Трусаў.

Алег Трусаў

Алег Трусаў

У абмеркаваньні законапраекту ўзялі ўдзел вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Алесь Марачкін, доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхаіл Пастухоў, палітык і грамадзкі дзеяч Лявон Баршчэўскі, кіраўнік Таварыства беларускай школы Алесь Лозка, палітык Віталь Рымашэўскі, паэты Галіна Каржанеўская і Славамір Адамовіч, мастак і ілюстратар Мікола Купава, пісьменьнікі і журналісты Аляксандар Тамковіч і Аляксей Шэін, грамадзкі дзеяч Павал Севярынец. Свае прапановы для абмеркаваньня за круглым сталом перадаў айцец Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі Сьвятых Сымона і Алены.

Законапраект адкрыты для абмеркаваньня. Кожны ахвотны можа даслаць свае прапановы, пасьля чаго дакумэнт чакае міжнародная экспэртыза.

Круглы стол адбыўся ў межах кампаніі «Ўрад для народа», ініцыяванай аргкамітэтам партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Арганізатарам выступіў Інстытут разьвіцьця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG