Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 27 жніўня 2015: Прэс-канфэрэнцыя Лідзіі Ярмошынай


Толькі мая Беларусь. Вёска Рэдкавічы, Любаньскі р-н, Менская вобласьць.

Толькі мая Беларусь. Вёска Рэдкавічы, Любаньскі р-н, Менская вобласьць.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, прысьвечаная выбарчай кампаніі. Пачатак а 12.30.

У гісторыі:

1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы.

1770 — нарадзіўся Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.

1860 — нарадзіўся граф Карл Чапскі, менскі гарадзкі галава, мэцэнат.

1907 — нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт, дзяяч беларускага руху, палітычны вязень пры польскай уладзе, пра нацысцкай акупацыі і пры савецкай уладзе.

1955 — упершыню выдадзеная Кніга рэкордаў Гінэса.

1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС.

1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці.

У памяці:

27 жніўня 1937 году ў Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за пяцьдзясят чалавек. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў.

1965 — памёр Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр.

Цытата:

«Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.
Трэці год як на выгнаньні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.

Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат,
Не працягне рук зычліва родны брат,
Не падзеліш нават думак зь нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.

Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць,
Быццам зь неба на мяне яны глядзяць...
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
Ў маёй роднай — ды далёкай — старане?

Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?
Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?..
Мо й яны пытаюць зорак аба мне,
Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? —

Калі толькі яны, родныя, ня сьпяць,
Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць,
Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!»

Сяргей Новік-Пяюн, «Зорачкі» (фрагмэнт).

XS
SM
MD
LG