Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над азэрбайджанскай журналісткай Свабоды адклалі да 31 жніўня


Людзі каля будынку, дзе судзяць Ісмаілаву, 7 жніўня 2015 году

Людзі каля будынку, дзе судзяць Ісмаілаву, 7 жніўня 2015 году

У Баку перанесьлі суд над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай на 31 жніўня.

Судзьдзя абвясьціў аб рашэньні адкласьці слуханьні пасьля таго, як адвакат Ісмаілавай папрасіў правесьці новы судовы працэс па справе, сьцьвярджаючы, што пракуроры праігнаравалі дакумэнты, якія пацьвярджаюць невінаватасьць падсуднай.

На мінулым тыдні дзяржаўны абвінаваўца прасіў прысудзіць Ісмаілаву да дзевяці гадоў турэмнага зьняволеньня. Запыт адваката паступіў 21 жніўня, на наступны дзень пасьля таго, як справа супраць 39-гадовай Ісмаілавай была завершана падчас закрытых слуханьняў.

Ісмаілава абвінавачваецца ў крадзяжы, ухіленьні ад выплаты падаткаў і злоўжываньні ўладай. Яна адхіляе выстаўленыя ёй абвінавачваньні, сьцьвярджаючы, што яны палітычна матываваныя і выкліканыя спробамі адпомсьціць за яе рэпартажы аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Азэрбайджану. Яе арышт выклікаў шырокае асуджэньне з боку міжнародных праваабаронцаў і заходніх урадаў.

XS
SM
MD
LG