Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеньне беларускага рубля прыпынілася


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 27 жніўня. Даляр зьнізіўся адносна рубля на 136 пунктаў — да 17 700 рублёў, эўра зьнізіўся на 118 пунктаў — да 20 356 рублёў.

Гэта самае сур’ёзнае ўмацаваньне курсу рубля за жнівень, калі адбылося значнае абясцэньваньне рубля.

З 4 жніўня эўра дасягнуў васьмі гістарычных максымумаў і вырас на 3492 рублі. Даляр дасягнуў трынаццаці гістарычных максымумаў і вырас на 2355 рублёў.

XS
SM
MD
LG