Лінкі ўнівэрсальнага доступу

— Давай хоць па кавалачку — 200 грамаў жоўтага зь дзіркамі і 200 грамаў белага, — напаўшэптам угаворвала мужа расейка пэнсійнага ўзросту. Абое застыглі ля сырных паліцаў менскае «Кароны».

— Знойдуць і змусяць есьці на мяжы — у лепшым выпадку, — адрэзаў мужчына, — ты ж не малая, разумееш што да чаго.

— Не ва ўсіх жа знаходзяць! — кабета павысіла голас ужо так, каб яе чулі іншыя. — Нарэжам танчэйшымі кавалачкамі ды па вопратцы парасьпіхваем! У трусы! Няўжо ў трусах будуць шукаць?

— Марта, супакойся, я цябе прашу. Хочаш сыру ўкусіць? Давай! Але сядзець будзеш, як за гераін.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG