Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьбяруць сродкі параненаму ва Ўкраіне беларусу


У сядзібе Партыі БНФ у Менску пройдзе акцыя салідарнасьці зь беларусам, параненым у баях за незалежнасьць і цэласнасьць Украіны.

Грамадзянская супольнасьць «Камітэт салідарнасьці з Украінай», які арганізоўвае акцыю, паведамляе, што беларускі актывіст знаходзіцца ва ўкраінскім шпіталі і мае патрэбу ў сродках на лячэньне і рэабілітацыю. Таму адной з мэтаў акцыі салідарнасьці стаў збор сродкаў земляку.

Акцыя салідарнасьці адначасна стане таксама вечарынай памяці Віталя Целіжэнкі — украінскага актывіста, які актыўна падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і які загінуў у адным з баёў у Данбасе.

Як паведамляюць у «Камітэце салідарнасьці з Украінай», гэтай акцыяй распачынаецца шэраг захадаў, скіраваных на падтрымку абаронцаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG