Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў зьбярэцца кантактная група па Данбасе


Леанід Кучма (зьлева) падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў кантактай групы ў Менску

Леанід Кучма (зьлева) падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў кантактай групы ў Менску

Кантактная група па Данбасе пасьля трохтыднёвага перапынку мае намер абмеркаваць у сераду ўсе складнікі менскіх дамоўленасьцяў, заяўляюць у Кіеве.

Пасяджэньне ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы, якое адбудзецца ў Менску, пройдзе пасьля сустрэчы чатырох працоўных падгрупаў.

Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе Леаніда Кучмы Дар’я Аліфер, на парадку дня — выкананьне ўсіх складнікаў менскага пагадненьня.

«Абмеркаваньне адбудзецца пасьля сустрэчы прадстаўнікоў чатырох працоўных падгрупаў — па бясьпецы, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытаньнях», — паведаміла Аліфер.

Раней паведамлялася, што ўдзельнікі кантактнай групы па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Данбасе абмяркуюць у Менску ў сераду пытаньні палітычнага ўрэгуляваньня і пагадненьне аб адводзе ўзбраеньняў калібру менш за 100 мм.

XS
SM
MD
LG