Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пераводзяць у Эўропу зьнішчальнікі-невідзімкі F-22


Дэбора Джэймс

Дэбора Джэймс

Міністар ваенна-паветраных сілаў ЗША Дэбора Джэймс заявіла, што Вашынгтон мае намер перакінуць у бліжэйшы час у Эўропу зьнішчальнікі F-22 для падтрымкі ўсходнеэўрапейскіх членаў НАТО, ўстрывожаных уварваньнем Расеі ва Ўкраіну.

Гэта будзе першай перадысьлякацыяй зьнішчальнікаў F-22 у Эўропу акрамя паказальных выступаў. Упершыню ў баі зьнішчальнікі-невідзімкі F-22 ўжываліся пры ажыцьцяўленьні авіяўдараў ВПС ЗША па пазыцыях баевікоў групоўкі «Ісламскі дзяржава».

Некалькі дзён таму міністар абароны ЗША Эшлі Картэр заявіў, што Расея зьяўляецца для ЗША «экзыстэнцыйнай пагрозай».

«Пры Ўладзімеры Пуціне Расея ў некаторых — і даволі шматлікіх — адносінах паводзіць сябе, як антаганіст, — заявіў Картэр. — Гэта нешта новае, а значыць, мы павінны прыстасавацца да гэтай зьявы і супрацьстаяць ёй. І мы робім гэта, выкарыстоўваючы падыход, які я назваў бы жорсткім і ўраўнаважаным».

Джэймс ў сваёй заяве спаслалася на гэтыя словы міністра абароны ЗША, сказаўшы, што перадысьлякацыя F-22 — «зразумела, належыць да жорсткага аспэкту нашага падыходу».

XS
SM
MD
LG