Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 жніўня: Гадавіна моўнай рэформы 1933 году, дзень нараджэньня Гіёма Апалінэра і Маці Тэрэзы


Любань. Менская вобл.
Любань. Менская вобл.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, сустрэчы падгрупаў Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Тбілісі, візыт у Грузію генэральнага сакратара НАТА Ёнса Столтэнбэрга.

Масква, візыт у Расею прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фаттаха Аль-Сісі.

Кіеў, пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады, на якім чакаецца галасаваньне па праекту паправак да Канстытуцыі краіны.

Баку, судовае паседжаньне па справе азэрбайджанскай журналісткі радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай.

У гісторыі:

1382 — татарскі хан Тахтамыш захапіў Маскву.

1579 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай падчас Інфлянцкай вайны

1671 — гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве каля Брацлаву

1792 — за ўдзел у бітве пад Дубенкай Тадэвуш Касьцюшка атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі

1789 — У Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту

1914 — Першая сусьветная вайна, нямецкія войскі разьбілі расейскую армію ў бітве пры Танэнбэргу (Грунвальдзе).

1933 — была прынятая сумнавядомая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытаньні — «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу». Гэты дакумэнт стаў яшчэ адной вяхой выцясьненьня роднае мовы з шырокага грамадзкага ўжытку. Большасьць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшаньня чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя — расстраляныя ці сасланыя ў ГУЛАГ.

2008 — прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў указ аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1451 — Хрыстафор Калюмб, гішпанскі мараход і адкрывальнік Амэрыкі

1880 — Гіём Апалінэр, францускі паэт. Ягоныя продкі — Кастравіцкія па лініі маці — паходзілі зь Беларусі. Дзед паэта Міхал-Апалінар Кастравіцкі браў удзел у паўстаньні 1863 году. Пасьля паўстаньня ўцёк з сям’ёй у Італію.

1910 — Маці Тэрэза, гуманітарны дзеяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1914 —Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік

1940 — Анатоль Арцімовіч, беларускі скульптар. Аўтар барэльефу на фасадзе Дому модаў у Менску. Арцімовіч таксама браў удзел у стварэньні Кургану Славы і мэмарыялу ў Берасьцейскай крэпасьці.

Цытата:

Я прасіла сілаў, і Бог паслаў мне выпрабаваньні, каб загартаваць мяне. Я прасіла мудрасьці, і Бог паслаў мне праблемы, каб я навучылася вырашаць іх. Я папрасіла у Бога, каб навучыў мяне любіць людзей гэтак жа, як Ён Сам любіць мяне. — Цяпер ты зразумела, пра што трэба прасіць, — адказаў Бог і паслаў да мяне людзей, якія маюць патрэбу ў маёй дапамозе. Я не атрымала нічога з таго, што хацела, але атрымала усё, што мне было трэба!

Маці Тэрэза

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG