Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал працягваецца: курс эўра — амаль 20,5 тысячы, даляр наблізіўся да 18 000


Чэргі каля абменьнікаў у Менску, 25 жніўня 2015 году

Чэргі каля абменьнікаў у Менску, 25 жніўня 2015 году

Курсы даляра і эўра сёньня зноў паставілі рэкорды: даляр вырас на 235 пунктаў і дасягнуў узроўню 17 836 рублёў, эўра вырас на 539 пунктаў — да ўзроўню 20 474 рублёў.

Такія курсы валют вызначыў Нацыянальны банк Беларусі на 26 жніўня.

Эўра дасягнуў восьмага гістарычнага максымуму за 21 дзень: з 4 жніўня курс эўра вырас на 3 610 рублёў.

Для даляра гэта ўжо трынаццаты гістарычны максымум за 21 дзень: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 2491 рубель.

Усяго са сьнежня 2014 году рубель абясцэніўся да даляра на 63%, адносна эўра — на 52%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG