Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы чакаем ад беларускіх уладаў далейшага пасьлядоўнага руху на гэтым шляху», — МЗС Францыі.

МЗС Францыі апублікавала афіцыйную заяву з нагоды вызваленьня Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі.

«Францыя вітае вызваленьне шасьці зьняволеных у Беларусі, у прыватнасьці Міколы Статкевіча, Міколы Дзядка, Iгара Аліневіча.

Гаворка ідзе пра важны крок на шляху паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю. Мы чакаем ад беларускіх уладаў далейшага пасьлядоўнага руху на гэтым шляху», — адзначаецца ў заяве МЗС Францыі.

Аляксандар Лукашэнка памілаваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Статкевіча ды іншых палітзьняволеных 22 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG