Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі распускае «Крамбамбулю», бо «існаваць у такіх умовах немагчыма»


Гурт «Крамбамбуля»

Гурт «Крамбамбуля»

Апошні альбом, які называецца «Чырвоны штраль», гурт прэзэнтуе 7 лістапада ў Вільні.

Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і лепшыя песьні, адбудзецца ў новай канцэртнай залі Compensa, разьлічанай на 4 тысячы гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.

«Гэта апошні альбом гурту, пасьля чаго мы сыдзем у лясы партызаніць. Іншых варыянтаў існаваньня ў сучасных умовах мы ня бачым. Альбом

Афіша канцэрту "Крамбамбулі" ў Вільні

Афіша канцэрту "Крамбамбулі" ў Вільні

„Чырвоны штраль“ — гэта фантасмагорыя, у якой зьмяшалася мінулае, сучаснае і будучае Беларусі, адлюстраваныя з уласьцівымі „Крамбамбулі“ гумарам і іроніяй», — заявіў Лявон Вольскі музычнаму парталу tuzin.fm.

«Чырвоны штраль» названы ў гонар культавай віленскай кавярні пачатку XX стагодзьдзя, дзе зьбіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская.

Сярод гасьцей бывалі Янка Купала і браты Луцкевічы.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе як праект застольных песень. Вядомасьць яму прынесьлі хіты «Абсэнт», «Госьці», «Турысты». Гэтыя песьні сьпявала ўся Беларусь. У 2004 годзе з шэрагам іншых выканаўцаў «Крамбамбуля» трапіла пад першую хвалю неафіцыйных забаронаў (да канца 2007-га), у 2011-м — пад другую.

На гэты момант на рахунку гурту пяць альбомаў. На «Рок-каранацыі 2002» «Крамбамбуля» здабыла галоўны прыз. Гурт удзельнічаў у фэстывалях у Беларусі, Украіне, Польшчы, Нямеччыне. У розны час у запісах і канцэртах бралі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандар Кулінковіч, Гюнэш Абасава.

XS
SM
MD
LG