Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтограф


Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана
Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана

Я рабiў першыя крокi ў лiтаратуры. Надрукаваў некалькi гумарэсак. Выпадкова трапiў на кнiжны кірмаш, дзе сярод кнiжнага тлуму паэты давалi аўтографы. Сярод паэтаў быў i Рыгор Барадулiн. Я ўпершыню бачыў яго. Вядома, купiў кнігу яго гумарыстычных вершаў i стаў у чаргу па аўтограф. Ён узяў кнiгу і, як ва ўсiх, спытаў i маё прозьвiшча. Пачуўшы яго, нечакана для мяне пацiкавiўся:

— Гэта твае гумарэскi былі ў ЛiМе?

— Мае, — дрыжачым голасам адказаў я, быццам прызнаваўся ў граху.

— Добрые апавяданьнi! — сказаў ён i размашыста напiсаў на кнiзе:

«Баскiну Марату па гумару сабрату».

Вяртаючы кнiжку, сказаў:

— Пiшы. А я чытаць буду!

Марат Баскін


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG