Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАСС: Эўразьвяз 4-5 верасьня разгледзіць магчымасьць прыпыніць санкцыі адносна Беларусі


Расейскае агенцтва ТАСС, спасылаючыся на крыніцу ў інстытутах Эўразьвязу, паведамляе, што кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ на нефармальнай сустрэчы 4-5 верасьня ў Люксэмбургу «разгледзяць магчымасьць прыпыненьня санкцыяў адносна Беларусі».

Паводле крыніцы «рашэньне прэзыдэнта Лукашэнкі пра вызваленьне зьняволеных кіраўнікоў апазыцыі стварае ўмовы для прыпыненьня дзеяньня санкцыяў».

«Гэтыя кансультацыі носяць свабодны характар, і тэма санкцыяў у дачыненьні да Беларусі не ўваходзіць у іх парадак дня, бо там няма парадку дня як такога. Аднак шэраг краінаў ЭЗ ужо выказалі намер падняць пытаньне аб прыпыненьні дзеяньня рэжыму санкцыяў як мінімум на год» — сказаў ён.

Суразмоўца са структураў ЭЗ таксама асабліва падкрэсьліў, што гаворка можа ісьці «толькі аб часовай замарозцы, але не аб адмене рэжыму санкцый».

«Гаворка пойдзе менавіта пра часовае — на паўгода ці год — прыпыненьне рэжыму санкцыяў, але не аб поўнай іх адмене. Прагрэс у галіне правоў чалавека (у Беларусі) у наяўнасьці, аднак рашэньне аб вызваленьні зьняволеных прынятае асабістым рашэньнем прэзыдэнта і не зьяўляецца вынікам глыбокіх рэформаў судовай сыстэмы і дэмакратызацыі палітычнага працэсу» — адзначыў эўрапейскі дыплямат у размове з карэспандэнтам ТАСС.

Гаворка ідзе пра штогадовую нефармальную сустрэчу міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ, якая праводзіцца краінай-старшынёй Зьвязу ў пачатку верасьня і мае назву Гімніхскіх чытаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG