Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея зацікаўленая ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Як паведамляе ТАСС, пра гэта міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў сёньня на ўсерасейскім моладзевым адукацыйным форуме «Тэрыторыя сэнсаў на Клязьме».

«Мы разьвіваем адносіны з усімі, хто гатовы да гэтага, на аснове раўнапраўя, узаемнай выгады і ўзаемнай павагі. У нас няма ніякіх забабонаў. Больш за тое, мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь нармалізавала свае адносіны з Захадам» — сказаў Лаўроў.

«Усе гэтыя гады, што я міністар, Беларусь знаходзілася пад тымі ці іншымі санкцыямі з боку Захаду. На ўсіх сустрэчах з ЭЗ, з амэрыканцамі мы казалі, што гэта тупіковы шлях, што трэба не ізаляваць, а далучаць. Мы актыўна дамагаліся, з некаторым посьпехам, уцягваньня Беларусі ў працу Рады Эўропы, чальцом якой яна пакуль не зьяўляецца», — падкрэсьліў кіраўнік расейскага МЗС.

XS
SM
MD
LG