Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 жніўня: Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі атрымала канстытуцыйны статус


Толькі мая Беларусь. Карапаўцы, крэйдавыя кар'еры.
Толькі мая Беларусь. Карапаўцы, крэйдавыя кар'еры.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

У менскай прасторы Studio67 (Партызанскі пр., 2) у 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопісу pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасьць выбухнула ў апошняе дзесяцігодзьдзе.

Растоў-на-Доне, Расея: чакаецца вынясеньне прысуду ўкраінскаму рэжысэру Алегу Сянцову, якога абвінавачваюць у арганізацыі тэрактаў у
Крыме.

У гісторыі:

1604 — пачатак паходу Ілжэдзьмітрыя І (Грыгорыя Атрэп’ева) на Маскву.

1609 — Галілеа Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

1718 — французамі ў Амэрыцы заснаваны горад Новы Арлеан

1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

1942 — зьнішчэньне нацыстамі гета ў беларускім мястэчку Косаве, забіта 3500 чалавек.
1968 — восем дысідэнтаў правялі на Краснай плошчы ў Маскве дэманстрацыю супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

1991 — На пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпыненая дзейнасьць КПБ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар «усяе Русі».

1744 — Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.

1780 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, іераманах ордэну базыльянаў.

1900 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філосаф

1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанскага руху ва Ўкраіне і анархіст.

1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

2008 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».

Цытата:

Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі-небудзь так будзе. Бо іначай проста ня варта жыць.

Уладзімер Арлоў, з эсэ «Незалежнасьць — гэта...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG