Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы накіраваліся на расейскія палігоны на вучэньні «Шчыт Саюза-2015»


Перагрупоўку плянуецца ажыцьцявіць камбінаваным спосабам — чыгуначным і паветраным транспартам, паведамляе сайт Міністэрства абароны. Плянуецца задзейнічаць каля 20 вайсковых і 8 паветраных эшалёнаў.

На станцыі пагрузкі «Магілёў» ужо прыступілі да пагрузкі асобныя аддзелы 188-й інжынэрнай брыгады, якія едуць на вучэньні на адзін з палігонаў у Ленінградзкую вобласьць Расейскай Фэдэрацыі.

«Сумесныя апэратыўныя вучэньні зьяўляюцца лягічным працягам вучэньняў апошніх гадоў і накіраваныя на ўдасканаленьне сыстэмы сумеснай абароны Саюзнай дзяржавы. Правядзеньне вучэньняў дасьць магчымасьць павысіць зладжанасьць органаў ваеннага кіраваньня, палявую і паветраную вывучку злучэньняў і вайсковых часьцей, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — паведамляе Міністэрства абароны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG