Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі блякуюць Вікіпэдыю


Доступ да ўсёй расейскамоўнай Вікіпэдыі пад пагрозай, бо «Роскомнадзор» накіраваў на блякаванне апэратарамі сувязі паказальнік старонкі, якая зьмяшчае забароненую інфармацыю аб наркатычным рэчыве.

Паводле «Роскомнадзору», перанос артыкулу расейскай Вікіпэдыяй на іншы адрас не абмежаваў доступу да інфармацыі. Паколькі пратакол HTTPS, на якім працуе Вікіпэдыя, не дапускае абмежаваньня доступу да асобных старонак, дык цяпер пад блякіроўку ў Расеі трапляе ўся расейскамоўная Вікіпэдыя.

Артыкул «Чарас» унесьлі ў рэестар забароненых сайтаў паводле рашэньня Чарнаярскага раённага суду Астраханскай вобласьці.

Як адзначалася ў судовым рашэньні, у артыкуле дэманструецца спосаб прыгатаваньня наркатычнага рэчыва, таму інфармацыя ў ёй прызнаецца забароненай для распаўсюду на тэрыторыі Расеі.

Выканаўчы дырэктар «Викимедиа.Ру» Станіслаў Казлоўскі пасьля судовага рашэньня паведаміў расейскім журналістам, што адміністрацыі інтэрнэт энцыкляпэдыі ня будзе выдаляць артыкул. Ён патлумачыў, што інфармацыя там узятая з сайта ААН і ўсе крыніцы там акадэмічныя. Ён таксама дадаў, што адміністрацыя сайта гатовая да блякіроўкі на ўсёй тэрыторыі Расеі.

Пазьней артыкул перанесьлі на іншы адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG