Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вітаюць вызваленьне беларускіх палітвязьняў


Паводле прэсавага прадстаўніка Джярждэпартамэнту ЗША Джона Кірбі, вызваленьне шасьцярых зьняволеных стала «станоўчай падзеяй для беларускага народу і важным крокам на шляху да нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі».

Дзярждэпартамэнт лічыць, дадаў Кірбі, што «захаваньне стандартаў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека ў надыходзячых выбарах палепшаць двухбаковыя адносіны» Беларусі і ЗША.

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні і камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня Ёханэс Хан таксама выступілі з заявай, якая адзначае, што вызваленьне беларускіх палітвязьняў зьяўляецца «значным прагрэсам на шляху да паляпшэньня адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ».

XS
SM
MD
LG