Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал на рынку нафты працягваецца, барэль WTI — таньней за 40 даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 24 жніўня на азіяцкіх біржах працягваецца абвальнае падзеньне каціровак нафты.

Менавіта на таргах у панядзелак цана амэрыканскага эталённага гатунку нафты WTI ўпэўнена пераадолела адзнаку ў 40 даляраў за барэль — упершыню прабіць гэты ўзровень заходнетэхаская нафта спрабавала яшчэ ў пятніцу, 21 жніўня.

Паводле стану на 07:20 па менскім часе барэль WTI ацэньваецца ў 39 даляраў 47 цэнтаў.

Падобную тэндэнцыю мае і эўрапейскі эталён Brent — 44 даляры 58 цэнтаў за барэль.

Такія тэндэнцыі фіксуюцца з-за абвалу на фондавым рынку Кітая, які аналітыкі зьвязваюць з запаволеньнем эканомікі гэтай краіны. Таксама адчувальным зьяўляецца рост прапановы на рынку «чорнага золата» з-за адмовы краінаў-здабытчыкаў сыравіны скарачаць вытворчасьць, разьвіцьцём здабычы сланцавай нафты ў ЗША і інш.

Абвал на рынку нафты адчувальна ўплывае на краіны, важную долю экспарту якіх складае сыравіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG